Меркаванні112112

Здзек з Праграмы Каліноўскага: «Адкрылі кальянную-паб у Катавіцах»

Да 10-годдзя Праграмы Каліноўскага сайт Svaboda.org сабраў 10 гісторый поспехаў выпускнікоў праграмы.

Што гэта за поспехі?

9 з 11 апісаных у матэрыяле выпускнікоў засталіся жыць у Польшчы.

Сярод поспехаў фігуруе адкрыццё двума выпускнікамі кальяннай у Катавіцах (горад на поўдні Польшчы). Гэта фініш! Нават калі б яны адкрылі дымарню ў Бабруйску, мне гэта не падалося б «гісторыяй поспеху», а прычым Катавіцы да мэтаў праграмы імя героя, задачай якой было падрыхтаваць новую беларускую эліту. 

У Беларусь сярод герояў матэрыялу вярнуліся толькі двое — адзін мастак і адзін журналіст-фрылансер.

Калі гэта «гісторыі поспеху», то што там ужо за «гісторыі няпоспеху» каліноўцаў можна сустрэць?

Як вядома, добрымі намерамі высцеленая дарога ў пекла.

Дык вось, дадзены артыкул для мяне толькі пацвердзіў падазрэнні, што, у сітуацыі, калі з беларускіх ВНУ перасталі выключаць, праграма Каліноўскага перастала быць карысцю, а стала шкодай для Беларусі. Яна прыводзіць да пераезду самай таленавітай моладзі, creme de la creme, з Беларусі ў Польшчу. Там яны апынаюцца раскіданымі па польскіх ВНУ і ў выніку цалкам ці часткова асімілююцца. Самыя крэатыўныя і самыя смелыя аказваюцца страчанымі для Беларусі. 

А як думаеце вы? Абмяркоўвайце, калі ласка.

Каментары112

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей1

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць