Пасол Беларусі ў Ерэване Ігар Назарук быў выкліканы ў МЗС Арменіі ў сувязі з заявай Міністэрства замежных спраў Беларусі пра сітуацыю ў непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспубліцы. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе армянскага МЗС.
«Падчас сустрэчы намеснік міністра замежных спраў Арменіі Шаварш Качаран выказаў паслу глыбокае здзіўленне армянскага боку ў сувязі з шэрагам палажэнняў, якія знайшлі адлюстраванне ў распаўсюджанай 2 красавіка 2016 года заяве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з падзеямі вакол Нагорнага Карабаха», — гаворыцца ў паведамленні.
Ігару Назаруку паведамілі, што падобная заява не адпавядае духу армяна-беларускіх адносін і ідзе насуперак абавязальніцтвам, узятым бакамі ў рамках АДКБ і іншых шматбаковых структур.
Акрамя таго, у МЗС адзначылі, што яно наносіць шкоду перамоўнаму працэсу і заахвочвае выкарыстанне сілы ў ходзе канфлікту.