У бары Ciampini ў цэнтры Рыма, на плошчы Сан-Ларэнца-ін-Лучына, адбыўся выбух, паведамляе агенцтва ANSA.

Па папярэдніх дадзеных, выбух адбыўся з-за кароткага замыкання ў склепе ўстановы.

У выніку інцыдэнту загінуў працаўнік бара. Па словах паліцыі, ён памёр з-за атручвання чадным газам.

Адзначаецца, што бар знаходзіцца ў гістарычнай частцы горада. Выбух напалохаў наведвальнікаў і турыстаў. Паліцыя высвятляе акалічнасці здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?