3 красавіка ў Грамадскай зале Сабора Сьв. Кірылы Тураўскага беларусы Нью-Ёрку адсвяткавалі 98-ыя ўгодкі абвешчання незалежнасці БНР. Святкаванне ладзілася сумесна Бруклінскім аддзелам БАЗА, Аддзелам БАЗА ў Нью-Джэрсі; таксама прысутнічалі госці з Беларуска-амерыканскага згуртавання «Пагоня».

Святочная імпрэза уключала гістарычную частку, якая асабліва спадабалася прысутным невялічкай пастаноўкай, прысвечанай Першаму Усебеларускаму з'езду, якую ладзіла моладзь Бруклінскагаа Адзелу. Сяргей Касцюк і Сяргей Кіяткін сыгралі герояў раману «Пляц Волі» А. Пашкевіча - А. Гаруна і А. Бусла адпаведна.

Шмат эмацыйных прамоваў-віншаванняў прагучала ад ганаровых гасцей, але найбольш усіх уразіў запрошаны госць з Беларусі, Уладзімір Някляеў, які натхнёна прачытаў кампіляцыю сваіх вершаў, прысвечаных 25 Сакавіка.

Сярод ганаровых гасьцей, якія выступілі зь віншавальнымі прамовамі, былі Зянон Пазняк, Вітаўт Кіпель, Янка Запруднік, а таксама Іванка Заяц, намеснік старшыні Украінскага кангрэсавага камітэта Амерыкі.

Канцэртную частку правёў знакаміты беларускі ансамбль у складзе Валянціны Пархоменка, Алеся Казака і Вольгі Казак-Анлар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?