Ніхто не перашкаджае вайскоўцам тэрміновай службы карыстацца звычайнымі мабільнымі тэлефонамі, а не смартфонамі, заявіў сёння журналістам міністр абароны Андрэй Раўкоў, каментуючы забарону на выкарыстанне смартфонаў у беларускай арміі.

«Ніхто не перашкаджае салдату мець з сабой маленькі просты тэлефон, які прызначаны для размоў з бацькамі, дзяўчынай. Усе астатнія гаджэты маюць здольнасць перадаваць інфармацыю не туды, куды трэба», — сказаў міністр.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці не звязана забарона на выкарыстанне ў арміі смартфонаў з тым, што на іх можна здымаць факты нестатутных адносінаў, Андрэй Раўкоў сказаў, што ў звычайных мабільных тэлефонах, якімі дазволена карыстацца, таксама ёсць камеры. Пры гэтым міністр падкрэсліў, што вядзецца барацьба з нестатутнымі адносінамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?