Першыя заняткі гуртка беларускай мовы для дзяцей адбыліся 2 красавіка. Па колькасці заявак было сфармавана тры групы рознага ўзросту: 4-5 год, 5-6 і 8-12. Малодшыя дзеткі ў гульнявой форме вывучалі лексіку па тэме вясны, рабілі аплікацыі птушак, танчылі, вывучалі назвы жывёлаў, старэйшыя знаёміліся з першымі плямёнамі Беларусі, малявалі, даведаліся пра Полацк, пашпарты дрыгавічоў ды Лявона Вольскага.

Арганізатарам з’яўляецца Таварыства Беларускай мовы ў Гомелі, старшыня і каардынатар гуртка Алеся Аўласевіч:

Да мяне звярнуліся бацькі дзяцей, якія хочуць стварыць такі гурток і мы вырашылі, што варта запрасіць і іншых. Нечакана прыемна было атрымаць больш за 30 заявак ад зацікаўленых гамельчукоў, таму арганізавалі тры групы, каб камфортна было па колькасці і па ўзросту.

Сваімі ўражаннямі дзеліцца маладая маці Юлія:

Нам вельмі спадабалася. Цімафей яшчэ паўдні прыгадваў беларускія назвы жывёлаў. Прыйшлі, каб падаўжаць вывучаць родную мову. Усё ж з дзяцінства трэба ўкладаць у самасвядомасць, асабіва, калі ўлічыць, што дома мала размаўляем на беларускай мове, а па-за хатай яна прысутнічае толькі на занятках у межах агульнаадукацыйнай праграмы. Родная мова патрэбная дзецям, каб яны ўсведамлялі, што жывуць у сваёй краіне з назвай Беларусь, а ня нейкай выдуманай Белоруссіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?