Фота Вольгі Шукайла, Tut.by

Фота Вольгі Шукайла, Tut.by

Гэты тыдзень адзначыцца карэнным пераломам у кліматычных умовах: паветраныя патокі зменяцца на паўднёва-заходнія, і з акваторыі Міжземнамор'я да нас накіруецца субтрапічнае цяпло. Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 5 красавіка, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература ноччу -1 … + 6°С, днём + 13 … + 19°С.

У сераду, 6 красавіка, таксама пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночным захадзе адаб'ецца ўплыў малаактыўнага фронту, дзе і пройдуць месцамі кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература ноччу + 2 … + 9°С, днём + 15 … +20°С, па паўднёвым захадзе да + 24°С.

У чацвер, 7 красавіка, ноччу месцамі па краіне, днём у асобных раёнах Гомельскай вобласці чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу + 4 … + 11°С, днём + 12 … + 18°С, па поўдні + 19 … + 22°С.

У пятніцу і суботу, 8 і 9 красавіка, месцамі, пераважна па паўночным захадзе, кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

Тэмпература ноччу + 7 … + 13°С, 8 красавіка па паўночным усходзе + 4 … + 6°С; днём + 16 … + 23°С, па паўднёвым усходзе да +25°С, у паўночна-заходніх раёнах + 12 … + 15°С.

У нядзелю, 10 красавіка, праз Беларусь будзе праходзіць больш актыўны атмасферны фронт і прынясе ўжо на большую частку тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

Тэмпература ноччу + 5 … + 12°С, днём + 12 … + 19°С, па паўднёвым усходзе + 20 … + 22°С, у крайніх заходніх раёнах каля +10°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?