Грамадства1919

Святлана Калінкіна: Мне рана заседжвацца на адным месцы. Кожны чалавек хоча зарабляць больш, а не менш

Журналістка Святлана Калінкіна расказала «НН», чаму прыняла рашэнне сысці з пасады шэф-рэдактара «Народнай Волі».

«Наша Ніва»: Што стала вырашальным штуршком у вашым рашэнні сысці з «Народнай волі»?

Святлана Калінкіна: Цяжка сказаць, тут шмат усяго ў комплексе. Хочацца паспрабаваць штосьці новага. Мне здаецца, што я заседзелася ў «Народнай волі». Дванаццаты год – гэта немалы тэрмін. Я хачу паспець паспрабаваць сябе ў новых праектах.

«НН»: Ходзяць меркаванні, што ваша рашэнне магло быць прадыктавана кепскай фінансавай сітуацыяй у «Народнай волі».

СК:

Не зусім так. У «Народнай волі» заробкі выплачваюцца, ніякіх затрымак няма. Я не магу сказаць, што такая ўжо кепская фінансавая сітуацыя. Але зразумела, што кожнаму чалавеку хочацца зарабляць больш, а не менш, чым ён меў раней. Гэта не звязана выключна з цяжкой матэрыяльнай сітуацыяй, а з тым, што ў мяне ёсць прапановы лепшага класа.

«НН»: Якія свае галоўныя заслугі вы бачыце за перыяд працы ў «Народнай волі»?

СК: Не ведаю наколькі гэта маё дасягненне, але за апошнія дзесяць гадоў «Народная воля» стала больш вытрыманай. Нельга сказаць, што газета ва ўсіх выпадках крытыкуе ўладу. Газеце ўдалося дыстанцыявацца і назіраць за тым, што адбывецца ў Беларусі, збоку. Гэта правільна і гэта важна. У гэтым галоўная місія СМІ: быць менш заангажаваным назіральнікам.

Калі гаварыць пра свае асабістыя дасягненні, то з маіх аўтарскіх калонак у «Народнай волі» пачаўся росквіт аўтарскіх калонак у беларускай журналістыцы. Цяпер яны папулярныя. Іх выкарыстоўваюць многія выданні і сайты. Хаця я сама, шчыра кажучы, пачынала гэтую працу з-пад палкі. Маё адкрыццё, што людзі шукаюць у СМІ не толькі навіны, але і эмоцыі. І эмоцыі яны шукаюць нават можа больш, чым сухія факты.

«НН»: То бок перыяд у «Народнай волі» вы разглядаеце выключна пазітыўна?

СК: Гэта былі для мяне цікавыя, важныя гады. Я ўдзячна калектыву «Народнай волі», ён такі збіты. Ён не пачаўся з мяне, на мне і не скончыцца. Але мяне добра і цёпла там прынялі, са слязьмі на вачах праводзілі. Я насамрэч не развітваюся з калектывам. Мы дамовіліся, што я буду нешта пісаць, прысутнічаць на старонках газеты. Але мне яшчэ рана заседжвацца на адным месцы.

«НН»: А на каго пакінулі свае абавязкі?

СК: Там ёсць Іосіф Паўлавіч [Сярэдзіч – «НН»]. Ёсць два намеснікі галоўнага рэдактара [Марына Коктыш і Марыя Эйсмант – «НН»]. Яны іх падзеляць паміж сабой. Нікога на маё месца пакуль не ўзялі.

«НН»: Можа, прыадкрыеце сакрэт, што за новая праца ў вас? Гэта аўтарскі праект ці далучэнне да іншага СМІ? Можа, праца ўвогуле не звязаная з журналістыкай?

СК: Гэта будзе праца ў галіне СМІ. Больш канкрэтна я нічога пакуль не хачу казаць, бо кажуць, што гэта кепскі знак раней часу расказваць пра свае планы.

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць