Год таму Лукашэнка выступаў з пасланнем 29 красавіка

Год таму Лукашэнка выступаў з пасланнем 29 красавіка

Савет Рэспублікі і Палата прадстаўнікоў правядуць сумеснае пасяджэнне ў красавіку, каб заслухаць штогадовае пасланне прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, паведаміў 4 красавіка старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, выступаючы на адкрыцці адзінаццатай сесіі.

«Пасяджэнне плануецца правесці ў красавіку гэтага года ў Авальнай зале Дома ўрада. Дата і час будуць паведамленыя дадаткова», - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Аляксандр Лукашэнка традыцыйна выступае з пасланнем да беларусаў у красавіку, і толькі ў 2006 і 2012 гадах мерапрыемства праходзіла ў маі.

На мерапрыемства запрашаюцца найвышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?