AP

AP

Мінабароны Азербайджана заявіла аб знішчэнні за апошнія гадзіны 12 адзінак бранятэхнікі і парадку 170 салдат узброеных сіл Арменіі на лініі судакранання ў Карабаху. Такія звесткі прывёў кіраўнік прэс-службы ведамства Вагіф Дзяргахлы ў панядзелак, 4 красавіка.

«У апошнія гадзіны мы прымаем меры ў адказ на армянскія правакацыі (…) У выніку кропкавых удараў УС Азербайджана армяне панічна адступаюць, кідаючы на поле бою зброю», — адзначыў ён.

Раней, каля 16:00 панядзелка, Дзяргахлы сказаў, што баі ідуць у шэрагу раёнаў на лініі судакранання. «У гэтую хвіліну абстаноўка ў напрамку Агдэрэ-Тэртэр і Фізулі-Хаджавенд напружаная (…) Па апошніх дадзеных, армянскія ўзброеныя падраздзяленні паспрабавалі атакаваць падраздзяленні ўзброеных сіл Азербайджана ў напрамку Хаджавенд—Фізулі. УС Азербайджана перайшлі ў контрнаступ», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0