Уявім, што наша краіна ўступіла ў ЕС. Як бы выглядала Беларусь на фоне іншых 28 краін саюза?
Буйная еўрапейская дзяржава. На карце Еўропы Беларусь не выглядае маленькай. Дадзеныя пра тэрыторыі краін ЕС і Беларусі, без заморскіх уладанняў (тыс. кв. км.):
1. Францыя — 547
2. Іспанія — 504,8
3. Швецыя — 447,4
4. Германія — 357
5. Фінляндыя — 338,4
6. Польшча — 312,7
7. Італія — 301,3
8. Вялікабрытанія — 243,8
9. Румынія — 238,4
10. Беларусь — 207,6
11. Грэцыя — 132.
Калі б незалежная Беларусь адбылася ў межах, пазначаных бацькамі-заснавальнікамі БНР, а пазней і БССР, то мы былі б на 6-м месцы па плошчы.
Мінск — буйны еўрапейскі цэнтр. Хоць намаганнямі гарадскога начальства і праз татальную карупцыю ў будаўнічай сферы, якая дазваляе забудоўшчыкам будаваць што заўгодна і дзе гэта ім выгадна, для нармальнага жыцця беларуская сталіца ўсё менш прыдатная.
Насельніцтва найбуйнейшых гарадоў ЕС і Беларусі (млн. Жыхароў):
1. Лондан — 8,5
2. Берлін — 3,47
3. Мадрыд — 3,04
4. Афіны — 3,09
5. Рым — 2,87
6. Парыж — 2,2
7. Мінск — 1,94
8. Бухарэст — 1,88
9. Варшава — 1,81
10. Гамбург — 1,72.
Беларусь — еўрапейскі сярэднячок. Па насельніцтве наша краіна знаходзілася б у сярэдзіне спісу краін — сяброў ЕС (млн чалавек):
1. Германія — 81,2
2. Францыя — 66,2
3. Вялікабрытанія — 63,4
4. Італія — 60,8
5. Іспанія — 47,4
6. Польшча — 38,5
7. Румынія — 20
8. Нідэрланды — 17
9. Бельгія — 11,2
10. Грэцыя — 10,8 / Партугалія — 10,8
11. Чэхія-10,5
12. Венгрыя — 9,85
13. Швецыя — 9,8
14. Беларусь — 9,4
15. Аўстрыя — 8,4.
Цікава адзначыць, што калі б у Беларусі была такая ж шчыльнасць насельніцтва, як у Нідэрландах, то насельніцтва нашай краіны склала б 85 млн чалавек!
Пастаянныя нашэсці на працягу 17-20 стагоддзяў нанеслі цяжкі дэмаграфічны ўрон нацыі: без Патопу, Паўночнай, Напалеонаўскай, а потым яшчэ і двух Сусветных войнаў на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь у цяперашні час маглі пражываць больш за 58 млн чалавек.
У выпадку чаго — можам даць па зубах. Беларусь мае досыць шматлікую армію. Хоць у параўнанні з Грэцыяй, з якой мы супастаўныя па насельніцтву, наша войска менш амаль у 3 разы. Самы высокі паказчык колькасьці вайскоўцаў на 1000 чалавек насельніцтва ў ЕС мае Кіпр. А самай мілітарызаванай дзяржавай Еўропы з'яўляецца Ватыкан: парадку траціны яго насельніцтва носіць пагоны. Праўда, насельніцтва таго крыху больш за 800 чалавек.
Колькасць армій, штатная (толькі ваенны персанал, тысяч чалавек):
1. Францыя — 215
2. Германія — 178
3. Італія — 177
4. Вялікабрытанія — 157
5. Грэцыя — 134
6. Іспанія — 133
7. Польшча — 103
8. Румынія — 73
9. Беларусь — 46 / Нідэрланды — 46
10. Партугалія — 39,2.
Эканамічны карлік. З эканомікай у нас усё не вельмі. На жаль, балбатню чыноўнікаў і каляафіцыйных «экспертаў» аб мясцовым эканамічным «цудзе» канвертаваць ў грошы пакуль не атрымліваецца. ВУП намінальны (USD млрд):
19. Славакія — 78
20. Беларусь — 62
21. Люксембург — 50
22. Балгарыя — 44
23. Харватыя — менш за 44
24. Славенія — 38,5
25. Літва — 37,2
26. Латвія — 24,4
27. Эстонія — 20,5
28. Кіпр — 17,4
29. Мальта — 8,8.
Пра сумнае. Балгарыя і Харватыя, якія маюць больш сціплыя ВУП, выдаткоўваюць на нацыянальную абарону значна больш за Беларусь. Нягледзячы на тое, што ўваходзяць у НАТА. Пры гэтым пытанне «навошта» у Заграбе і Сафіі не стаіць: для разумных людзей прычыны відавочныя.
Ваенныя бюджэты за 2015 (USD млрд):
19. Славакія — 1,25
20. Венгрыя — 1,04
21. Харватыя — 0,958
22. Славенія — 0,79
23. Балгарыя — 0,7
24. Беларусь — 0,56 (па факце з-за 2-х дэвальвацый, першапачаткова было запланавана 0,725)
25. Кіпр — 0,435
26. Літва — 0,43
27. Эстонія — 0,335
28. Латвія — 0,28 / Люксембург — 0,28
29. Мальта — 0,043.