АТ «Гомельшкло» і кампанія Schollglas GmbH (Германія) падпісалі дагавор на экспарт шкла. Цырымонія прайшла з удзелам намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Анатоля Калініна, подпісы пад дакументам паставілі генеральны дырэктар ААТ «Гомельшкло» Іван Пратура і ўладальнік Schollglas Гюнтэр Вайдэман.

Дакумент прадугледжвае экспарт 8,5 млн кв.м шкла вытворчасці ААТ «Гомельшкло» на рынкі Польшчы і Германіі.

Паводле слоў Анатоля Калініна, падпісаны дакумент — пачатак вялікага супрацоўніцтва беларускага прадпрыемства з нямецкай кампаніяй. «Думаю, мы знойдзем у бліжэйшы час яшчэ шэраг сумесных узаемавыгадных прапаноў для таго, каб яшчэ больш інтэграваць нашу вытворчасць з гэтай кампаніяй. Мы гатовы абмяркоўваць такую тэму, калі будуць прапановы», — сказаў ён.

У сваю чаргу Гюнтэр Вайдэман выказаў упэўненасць у тым, што ў кампаніі вялікі патэнцыял і магчымасці для ўмацавання партнёрства. «Ёсць шмат рэзерваў. Мы цвёрда перакананы, што цяперашні ўзровень абароту можна яшчэ больш павялічыць. Калі ўсё пойдзе ў адпаведнасці з планам, то мы выйдзем за 17 млн еўра ў гэтым годзе. А калі пачнуць вырабляцца новыя віды шкла, то выйдзем і за 20 млн еўра, але гэта не мяжа», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?