Міністр абароны Азербайджана даў указанне ўсім відам Узброеных сіл, уключаючы ракетна-артылерыйскія войскі, быць гатовымі нанесці ўдары з усіх наяўных цяжкіх узбраенняў па горадзе Ханкендзі (азербайджанская назва Сцепанакерта) і «іншых акупаваных населеных пунктах у выпадку, калі вораг у бліжэйшы час не спыніць абстрэльваць населеныя пункты Азербайджана», гаворыцца ў паведамленні ў панядзелак на сайце міністэрства абароны.

Сёння таксама стала вядома, што ў выніку ўдару азербайджанскага беспілотніка па аўтобусе з армянскімі добраахвотнікамі загінулі шэсць чалавек.

У сваю чаргу міністэрства абароны непрызнанай Нагорна-Карабахскай вобласці асабіста папярэдзіла міністра абароны Азербайджана і І.Аліева, што ў выніку ўдару па Сцепанакерце рэакцыя будзе несувымернай і больш балючай.

У НКР прызналі гібель 20 вайскоўцаў і заяўляюць пра гібель 300 азербайджанскіх вайскоўцаў. У сваю чаргу Баку заяўляе пра «нейтралізацыю 170 армянскіх ваенных і 12 адзінак бранятэхнікі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0