У Лялечным тэатры ўпершыню ўвасобяць легендарны твор Уладзіміра Караткевіча.

Як паведамілі «Народнай Волі» ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек, галоўны рэжысёр калектыву Аляксей Ляляўскі ўзяўся за пастаноўку рамана «Хрыстоc прызямліўся ў Гародні». 

Дзеянне аднайменнага твору Караткевіча адбываецца ў XVI стагоддзі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Вандроўны акцёр Юрась Братчык стварае трупу. Сам ён бярэцца за выкананне ролі Ісуса Хрыста, яго сябры – апосталаў. Але жыхары ВКЛ вырашаюць, што да іх з нябёсаў сапраўды сышоў Збаўца. Цікава, што спачатку Караткевіч напісаў не раман, а сцэнарый з такім сюжэтам. Але пасля таго, як цэнзура забараніла фільм (ён праляжаў на паліцы 22 гады), узяўся за літаратурны твор.

Над пастаноўкай «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» будзе працаваць мастак Людміла Скітовіч. Спектакль будзе ісці на беларускай мове.

Прэм’ера запланавана на верасень 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?