За 2015 год насельніцтва Беларусі вырасла на 18 тысяч чалавек, але перадусім за кошт мігрантаў. Натуральны прырост па-ранейшаму застаецца адмоўным. Летась у краіне нарадзілася 119 028 чалавек, а памерла — 120 026.

Скульптурная кампазіцыя ў Маларыце.

Скульптурная кампазіцыя ў Маларыце.

У якіх гарадах Беларусі прырост насельніцтва быў найбольшым?

  1. Маларыта - 8,7*
  2. Стоўбцы - 8,6
  3. Жлобін - 8
  4. Жыткавічы - 7,6
  5. Янава - 7,4
  6. Астравец - 6,9
  7. Узда - 6,9
  8. Слаўгарад - 6,9
  9. Столін - 6,7
  10. Смалявічы - 6,6

*тут і далей — прырост на 1000 насельніцтва

Сярод мястэчак на першым месцы Брагін (10,9).

У якіх гарадах Беларусі страты насельніцтва былі найбольшымі?

  1. Дзісна — -15,3
  2. Давыд-Гарадок — -6
  3. Барань — -4,3
  4. Сянно — -3,8
  5. Васілевічы — -3,5
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?