Экскурсія ў Полацк пачнецца са знаёмства з самім горадам і яго шматлікімі помнікамі. Полацк мае шматвекавую гісторыю, у якой адыгралі ролю асветніца Еўфрасіння Полацкая, князь Усяслаў Чарадзей, першадрукар усходніх славянаў Францыск Скарына.

Мы ўбачым сабор Святой Сафіі - сімвал магутнасці полацкіх князёў XI ст., адноўлены ў XVIII ст. у стылі віленскага барока.

Побач з саборам знаходзіцца ўнікальны помнік пісьменства XII ст. — Барысаў камень.

Мы наведаем Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр - прызнаны цэнтр беларускага праваслаўя і духоўнасці, тут можна прыкласціся да мошчаў прападобнай Еўфрасінні і пакланіцца копіі яе Крыжа.

А ў аўтобусе Вас чакаюць смачныя пачастункі з гарбатай ад кафэ-пякарні Cinnabon.

Цана вандроўкі: 400 000 рублёў.

Анлайн-браніраванне — тут.

Даведкі па т.: (17)2223878, (29)6506102, (29)7652545.

А таксама на сайце Інтэркомтур (Мінск, вул.Маркса 40-40) або ва Укантакце.

ТАА «БелЮніІнтэрКом» УНП 190522713.

Таксама далучайцеся да нашай вандроўкі ў Львоў, што адбудзецца 22—24 красавіка. Мы ўбачым усе знакамітыя мясціны гэтага найпрыгажэйшага горада: плошчу Рынак, гарадскую ратушу, Арсенал, велічны палац часоў уладарання Аўстра-Венгерскай імперыі, каталіцкія і ўніяцкія саборы і шмат іншага.

Падрабязнасці тут.

Цана вандроўкі 70 даляраў. Аплата ў беларускіх рублях па курсу НБРБ на момант аплаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0