«Эстонія як суніцы: ты можаш доўга іх не заўважаць, а калі знойдзеш, пакаштуеш — больш не забудзешся і захочаш яшчэ», — распавёў Марцінсан.

Візавы цэнтр Эстоніі ў Мінску запрацаваў яшчэ ў лютым, на першым паверсе бізнес-цэнтра SV Plaza па вуліцы Чыгуначнай, 33 — недалёка ад станцыі метро «Міхалова». Такія цэнтры ў пачатку 2016 года адкрылі яшчэ ў трох гарадах Беларусі: Гродне, Гомелі і Брэсце.

А навошта, напрыклад, гамяльчанам марнаваць час, ехаць у Мінск, каб падаць дакументы? Лепш зрабіць усё ў сваім горадзе», — патлумачыў пасол.

Для заяўнікаў ў эстонскім візавым цэнтры даступныя паслугі атрымання страхоўкі, фатаграфіі і капіравання дакументаў. Тэрмін разгляду заяў — ад 5 дзён да месяца.

Навошта беларусам ехаць у Эстонію

«У цяперашнія часы не ўсіх цягне ехаць, дакладней, ляцець туды, дзе незразумела што адбываецца. У Эстонію жа можна прыехаць на машыне — усяго 2—3 гадзіны язды. У нас вельмі шмат заселеных выспаў, ні Літва, ні Латвія, напрыклад, не могуць пахваліцца тым жа. Акрамя таго, многім падабаецца блізкасць Эстоніі з Фінляндыяй: можна ўзяць паром, з'ездзіць на дзянёк у Талін, або скатацца ў Хельсінкі — варыянтаў шмат. Таксама можна заехаць у Пярну. У гэтым горадзе выдатныя пляжы, гатэлі — усё, для добрага летняга адпачынку. Прыязджайце ў Эстонію альбо з мая па верасень, альбо на Каляды — не пашкадуеце», - распавёў харызматычны Майці Марцінсан.

Эстонія — сапраўды вельмі маленькая краіна. Яе насельніцтва складае ўсяго 1,3 млн чалавек. Для параўнання: толькі ў Мінску пражывае 1, 9 мільёна чалавек. Затое ў гэтай краіне практычна няма прамысловасці, і ёсць утульныя хатнія рэстаранчыкі, дзе ўсе стравы прыгатаваныя выключна з вырашчаных гаспадарамі ўстановы прадуктаў. Акрамя солі і перцу, натуральна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?