Паток расійскіх турыстаў у Беларусь пачаў аднаўляцца, паведаміў журналістам намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Міхаіл Партной.

«У мінулым годзе паток расійскіх турыстаў у Беларусь зменшыўся - так, у 2014 годзе каля 70% усіх турыстаў прыязджала да нас з Расіі, у 2015-м лічба знізілася да 64%», — сказаў Міхаіл Партной. Намеснік міністра звязаў гэта са зніжэннем пакупной здольнасці расіян.

Разам з тым статыстыка першага квартала сведчыць, што цяпер расійскія турысты вяртаюцца ў Беларусь. «Мы выйграём па суадносінах цаны і якасці і па бяспецы адпачынку», — лічыць прадстаўнік Мінспорту.

Паводле яго слоў, Беларусь на расійскім рынку будзе рабіць стаўку на ваенна-патрыятычны турызм і санаторна-курортнае аздараўленне. «Мы выкарыстоўваем турыстычны патэнцыял толькі на 15-20 працэнтаў, таму трэба пераадольваць бар'еры, наладжваць дыялог непасрэдна паміж расійскімі і беларускімі прадстаўнікамі туріндустрыі. Напрыклад, нашы санаторыі канкурэнтаздольныя на расійскім рынку. Асобныя з іх ужо загружаны на 100 працэнтаў, але ёсць і тыя, дзе загрузка 40-50 працэнтаў. А ў нашых санаторыях ёсць басейны, выдатныя спа-паслугі — гэту інфармацыю трэба данесці патэнцыяльным турыстам», — сказаў Міхаіл Партной.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?