Генеральная пракуратура Расіі праверыць апублікаваную СМІ інфармацыю аб афшорных рахунках, якімі могуць валодаць расейцы, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прэс-службу нагляднага ведамства.

У паведамленні гаворыцца, што правярацца будзе ў першую чаргу адпаведнасць дзеянняў згаданых у СМІ расейцаў нормам расійскага права і асновам міжнароднага права, а таксама міжнародным абавязацельствам Расіі ў галіне барацьбы з карупцыяй і адмываннем грошай.

Нагадаем, у апублікаваных дакументах, сярод іншых, утрымліваюцца імёны прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, а таксама расійскіх губернатараў, міністраў і высокапастаўленых супрацоўнікаў сілавых ведамстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0