У ЗША сёння абвясцілі аб увядзенні антытэрарыстычных санкцый супраць Салаха Абдэслама, які падазраецца ў датычнасці да арганізацыі серыі тэрактаў у Парыжы 13 лістапада.

Як перадае ТАСС, спасылаючыся на паведамленне Дзярждэпартамента ЗША, імя Салаха Абдэслама дададзенае ў спіс тых, хто здзейсніў або можа здзейсніць тэракт, «скіраваны супраць бяспекі амерыканцаў, нацыянальнай бяспекі».

Санкцыі прадугледжваюць, што грамадзянам ЗША забароненыя любыя кантакты з Абдэсламам. Акрамя таго, усе актывы падазраванага будуць канфіскаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0