Прэм'ер-міністр Ісландыі Сигмюндзюр Давід Гюнлёйгсан сышоў у адстаўку на фоне абвінавачванняў у тым, што ён хаваў сродкі ў афшорнай кампаніі.

Getty

Getty

Да гэтага моманту Гюнлёйгсан адмаўляўся сыходзіць у адстаўку і нават папрасіў прэзідэнта краіны Оўлавюра Рагнара Грымсана распусціць на фоне скандалу парламент краіны.

У панядзелак каля будынка ісландскага парламента прайшла маштабная акцыя пратэсту супраць прэм'ера, а апазіцыя прыстрашыла выказаць вотум недаверу прэм'еру.

Акрамя таго, петыцыю за адстаўку прэм'ера ў інтэрнэце падпісалі 23 тысячы чалавек. Насельніцтва Ісландыі складае каля 330 тысяч.

Інфармацыя пра тое, што Гюнлёйгсан і яго жонка з'яўляюцца ўладальнікамі афшорнай кампаніі Wintris, з'явілася ў так званых «панамскіх дакументах».

Сам прэм'ер-міністр не задэклараваў гэтыя інвестыцыі, калі ён быў абраны дэпутатам парламента ў 2009 годзе. Праз восем месяцаў ён прадаў 50% кампаніі, якія належалі яму, сваёй жонцы за адзін даляр.

Згодна з дакументам, падпісаным яго жонкай Аннай Сігурлаўн Паўлсдоцір у 2015 годзе, кампанія Wintris інвеставала мільёны даляраў, атрыманых жонкай прэм'ера ў спадчыну.

Гюнлёйгсан заявіў, што не парушаў ніякіх правілаў ці законаў, і што яго жонка на гэтай угодзе нічога не зарабіла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?