Моладзевая праваабарончая група Беларусі апублікавала на сваім сайце фотаздымак гульцоў мінскага футбольнага клуба «Дынама», якія зняліся на фоне плаката «Нам не важна, які ў цябе колер скуры».
Так футбольная каманда далучылася да Агульнаеўрапейскага тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму, які прайшоў напрыканцы сакавіка.