Пра гэта паведамілі ў прэс-службе УУС аблвыканкама.

У міліцыю з заявай аб знікненні сваёй машыны звярнуўся мясцовы жыхар. Як высветлілася, скраў аўто яго былы ўладальнік, жыхар Воранаўскага раёна 1991 года нараджэння. Аказалася, яго машыну канфіскавалі літоўскія праваахоўнікі за кантрабанду цыгарэт. Транспартны сродак быў выстаўлены на аўкцыён, праз які яго і набыў гродзенец. Новы ўладальнік адшукаў ранейшага ўласніка і папрасіў распавесці пра аўтамабіль. Апошні падзяліўся інфармацыяй і заадно прыкмеціў, дзе стаіць машына.

Пазней жыхар Воранаўскага раёна зноў прыехаў у Гродна і на эвакуатары павёз транспартны сродак да сябе дадому. Доўга шукаць яго не прыйшлося. У дачыненні да зламысніка распачатая крымінальная справа па арт.205 КК (крадзеж). Аўтамабіль вернуты законнаму ўладальніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0