AFP

AFP

За ўсе дні абвастрэння сітуацыі на лініі судакранання з Азербайджанам Армія абароны Нагорнага Карабаха страціла 29 чалавек забітымі і 101 — параненымі. Пра гэта, як перадае ТАСС, паведаміў начальнік аператыўнага аддзела яе штаба Віктар Арстамян.

Акрамя таго, паводле яго слоў, загінулі пяць цывільных асоб і шэсць добраахвотнікаў. 26 чалавек прапалі без вестак. За час баёў знішчана 14 танкаў Арміі абароны Нагорнага Карабаха, дадаў Арстамян.

«У выніку контрнаступлення карабахскі бок вярнуў усе свае пазіцыі», якімі з моманту пачатку сутыкненняў авалодала азербайджанская армія, дадаў ён.

У сваю чаргу, Мінабароны Азербайджана паведаміла, што за час баявых дзеянняў на лініі судакранання ў Карабаху узброеныя сілы краіны страцілі 31 вайскоўца, перадае РІА Новости.

Кажучы пра страты баявой тэхнікі, кіраўнік прэс-службы азербайджанскага міністэрства абароны Вагіф Дзяргяхлы заявіў, што з пачатку ваенных дзеянняў азербайджанскія войскі страцілі ўсяго адзін танк.

«Армянскі бок сцвярджае аб нібыта знішчаных 24 танках узброеных сіл Азербайджана. Гэта дэзінфармацыя», — заявіў ён агенцтву.

Раней у аўторак, 5 красавіка, паведамлялася аб тым, што канфліктуючыя бакі дасягнулі пагаднення аб рэжыме спынення агню. Баявыя дзеянні былі спыненыя з 12:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?