26 красавіка прайшлі матчы 4‑га туру чэмпіянату Беларусі па футболе.

У Кунцаўшчыне МТЗ‑РІПА выйграў у «Дарыды» зь лікам 6:3. Тут хет‑трык аформіў Арцём Канцавы (МТЗ‑РІПА).

На гол меней забілі каманды ў Барысаве, дзе на гарадзкім стадыёне жодзінскае «Тарпэда» прымала менскі «Лакаматыў» — 6:2.

«Смаргонь» выйграла дома ў лідэра чэмпіянату «Нафтана» — 2:1.

Барысаўскі БАТЭ ў Горадні абыграў мясцовы «Нёман» — 2:0, а менскае «Дынама» выйграла ў «Гомеля» з такім жа лікам.

Дзьве гульні завяршыліся ўнічыю: магілёўскае дэрбі між «Дняпром» і «Савітам» — 1:1, «Граніт» (Мікашэвічы)«Шахцёр» (Салігорск) — 0:0.

«Віцебск» перамог аўтсайдэра чэмпіянату берасьцейскае «Дынама» (1:0) і нечакана для многіх ўскараскаўся на першае месца ў першынстве.

Турнірнае становішча: «Віцебск» — 10, «Нафтан» — 9, «Дынама» Менск, БАТЭ, «Шахцёр» — па 8, «Тарпэда», «Смаргонь» — па 7, МТЗ‑РІПА — 6, «Граніт» — 5, «Гомель», «Савіт» — па 4, «Дняпро», Лакаматыў» — па 3, «Нёман», «Дарыда», «Дынама» (Берасьце) — па 1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0