Заўтра ў Беларусі адзначаецца Дзень здароўя. У Баранавічах па завядзёнцы ў гэты дзень цалкам забаранялі продаж алкаголю.

Але сёлета ўлады зрабілі інакш. Вырашылі абмежаваць продаж спіртнога, але ўсяго на паўдні: з 0:00 да 14:00 гадзін. 

Мы патэлефанавалі ў аддзел ідэалогіі баранавіцкага гарвыканкама з пытаннем, чаму баранавічане змогуць заставацца цвярозымі толькі паўдня. 

Нам адказалі, што аддзел ідэалогіі тут увогуле ні пры чым, гэтае рашэнне прымалася ў аддзеле гандлю. 

У сваю чаргу, у аддзеле гандлю кажуць, што «ім трэба выконваць план».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?