Барысаўскі 140-ы рамонтны завод распрацаваў і вырабіў у мінулым годзе мабільны браніраваны транспартны сродак (МБТС) «Кайман» на базе савецкай БРДМ-2 (браніраваная разведна-дазорная машына).

Дзяржаўны камітэт ваеннай прамысловасці змясціў прома-відэа «Каймана» на сваім канале Youtube.

Машына была радыкальна мадэрнізаваная, быў перароблены бранекорпус — з'явіліся бакавыя дэсантныя дзверы, памяняліся агульныя абрысы, замест вежы «Кайман» атрымаў паваротны пагон для ўстаноўкі кулямёта ПКС, гранатамёта АГС ці іншага баявога модуля.

Плануецца, што машына будзе выкарыстоўвацца для разведкі, дыверсійных аперацый, патрулявання і аховы транспартных калон, падчас міратворчых і міліцэйскіх аперацый, дзеянняў у ўмовах надзвычайных сітуацый.

«Кайман» таксама атрымаў дызельны рухавік Д-245 з электроннай сістэмай кіравання падачай паліва, пяціступеневую трансмісію, незалежную тарсіённую падвеску.

Атрымалася машына поўнай вагой не больш за 7 тон (з 6 байцамі і ўзбраеннем), якая мае хуткасць да 110 км/г па шашы і запас хода да 1000 км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?