Кіроўца Dodge спрабаваў уцячы ад супрацоўнікаў ДАІ ў Талачынскім раёне, затрымалі парушальніка пасля стральбы па колах ужо ў суседнім — Аршанскім — раёне. Інцыдэнт адбыўся 6 красавіка каля 6 гадзін раніцы, паведамляе УУС аблвыканкама.

Супрацоўнікі ДАІ заўважылі падазроны аўтамабіль на прасёлку каля вёскі Ліпнікі Талачынскага раёна. Па знешніх прыкметах аўто была перагружаная. Праваахоўнікі спрабавалі спыніць яго, але кіроўца толькі павялічыў хуткасць і некалькі разоў мяняў напрамак.

Кіроўца ігнараваў неаднаразовыя патрабаванні праваахоўнікаў спыніцца. З табельнага пісталета даішнік зрабіў папераджальны стрэл у паветра і некалькі прыцэльных — па колах. Але кіроўца не спыніўся нават пасля таго, як стрэлам пашкодзілі левае пярэдняе кола яго аўтамабіля. У рэшце рэшт Dodge затрымалі ў раёне вёскі Зубрэвічы Аршанскага раёна.

Пры аглядзе аўтамабіля высветлілася, што ў ім знаходзілася каля 1 тоны лому каляровага металу. Вядзецца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?