Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць адно з самых вялікіх святаў — Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы.

Гэтае свята ўстаноўлена ў памяць пра падзею, калі архангел Гаўрыіл, пасланы Богам у горад Назарэт, апавясціў Дзеву Марыю аб бязгрэшным зачацці і нараджэнні ёю Сына Усявышняга. Лічыцца, што менавіта ў гэты дзень на Марыю сышоў Дух Святы і яна зачала Богадзіця Ісуса.

Слова «дабравешчанне» азначае «добрая, радасная вестка», вестка пра тое, што пачалося вызваленне чалавечага роду ад граху і вечнай смерці.

Свята настолькі шанаванае, што калі яно здараецца ў Вялікі пост, то пост паслабляецца, а калі ў Вялікдзень, то святкуецца і тады. 

Нашы продкі казалі: «Дабравешчанне — самае вялікае ў Бога свята». У гэты дзень сонца гуляе на ўзыходзе, як гэта бывае ў іншыя найважнейшыя святы.

Дабравешчанне таксама супадае ў народным уяўленні з пачаткам вясны.

Пасля гэтага дня пачыналіся сельскагаспадарчыя работы, у гэты дзень чакалі прылёту птушак.

Вялікдзень праваслаўная грамада будзе святкаваць 1 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?