У шостую гадавіну катастрофы пад Смаленскам, 10 красавіка, у 11.30 у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі ахвяр катастрофы і іх сем’яў. Імшу ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, паведамляе catholic.by.

10 красавіка 2010 г. пад Смаленскам разбіўся польскі дзяржаўны самалёт з дэлегацыяй пад кіраўніцтвам прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага. Дэлегацыя ляцела на мерапрыемствы з нагоды гадавіны расстрэлу польскіх афіцэраў у катынскім лесе.

У катастрофе загінуў амаль увесь урад Польшчы, духоўныя і свецкія дзеячы краіны — усяго 96 чалавек. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0