Парламент Францыі ўхваліў закон, накіраваны на барацьбу з прастытуцыяй. Дакумент крыміналізуе куплю сэксуальных паслуг, а не іх продаж.

Згодна з дакументам, кліенты сэкс-работніц павінны заплаціць штраф памерам 1,5 тысячы еўра (1,7 тысячы даляраў) пры першым парушэнні. Пры паўторнай куплі сэкс-паслуг штраф складзе 3,7 тысячы еўра (4,2 тысячы даляраў). Акрамя таго, кліенты прастытутак таксама будуць абавязаны прайсці курс лекцый пра шкоду гандлю сэксуальнымі паслугамі.

Дакумент таксама палягчае працэс легалізацыі ў Францыі замежных сэкс-работніц, якія жадаюць перастаць займацца прастытуцыяй.

Прыхільнікі закону лічаць, што ён дапаможа змагацца з выпадкамі прымусу да заняткаў прастытуцыяй.

Праціўнікі новых мер мяркуюць, што закон прымусіць сэкс-работніц хавацца, тым самым узмацніўшы іх залежнасць ад сутэнёраў і жорсткіх кліентаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?