Грамадства8585

Дзмітрый Кісялёў не адчувае віны за тое, што адбылося на Данбасе

Лілія Ананіч і Дзмітрый Кісялёў. Фота Ірыны Арахоўскай. Слоган «Спутніка» «Говорим то, о чем другие молчат» на беларускую пераклалі як «Распавядаем недамоўленае».

У Мінск прыехаў гендырэктар МІА «Россия Сегодня», вядомы прапагандыст Дзмітрый Кісялёў. Учора ён сустрэўся з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, а сёння ў Доме Масквы прайшла яго сустрэча з журналістамі. У сустрэчы ўзяла ўдзел міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.

Фота Ірыны Арахоўскай.

«Мы працуем у Беларусі даўно, а сёння проста адкрываем новую прастору [беларускі партал «Спутнік» уваходзіць у структуру «Россия сегодня»], — сказаў Дзмітрый Кісялёў. — Мэты прысутнасці ў Беларусі не адрозніваюцца ад мэтаў працы ў свеце — фарміраванне справядлівага вобразу Расіі. Але ў дачыненні Беларусі ёсць адна карэкціроўка — у нас Саюзная дзяржава, як раз у гэтыя дні мы адзначаем яе юбілей, таму і ўяўленні пра наш саюз таксама маюць быць справядлівымі. Мы сябе не аддзяляем ад братэрскага беларускага народу. Хочам, каб у вас была магчымасць развівацца без перашкод звонку», — даказваў Кісялёў.

Лілія Ананіч у сваю чаргу запэўніла госця, што, на яе думку, беларусаў і рускіх «звязваюць тысячагадовыя карані сваяцтва» і таксама дадала, што яе ведамства разам з Міністэрствам сувязі Расіі распрацоўвае план стварэння супольнай інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы, які, маўляў, будзе прыняты на ўзроўні рады міністраў Саюзнай дзяржавы. 

Потым міністарка Ананіч і Кісялёў пачалі адказваць на пытанні з залы.

Фота Ірыны Арахоўскай

Задаў пытанне Кісялёву і журналіст «Нашай Нівы». У Беларусі заведзена 135 крымінальных спраў на грамадзян, што бралі ўдзел у баявых дзеяннях ва Украіне, сказаў ён. Некторыя хлопцы, што ваявалі за ДНР, прызналі у інтэрв'ю «НН», што адправіліся ваяваць пад уздзеяннем праграм тэлеканала «Расія», некаторых з іх ужо няма ў жывых. Ці адчуваеце вы віну за датычнасць да смерці гэтых людзей, а таксама за паламаныя лёсы тых, хто цяперака не можа вярнуцца на радзіму праз крымінальны пераслед, — спыталіся мы.

Кісялёў у адказ сказаў, што не адчувае віны за «грамадзянскі пераварот» ва Украіне, за «касетныя бомбы, што скідаў кіеўскі рэжым на мірныя голавы данецкіх грамадзян», за «катаванні, што ладзілі нацыкі з карных батальёнаў» і за развязаную грамадзянскую вайну. Ён таксама дадаў, што ў карэспандэнта «Нашай Нівы» сумбур у галаве. 

Журналістка «Народнай волі» спыталася ў Кісялёва, ці не баіцца ён, што «Спутнік-Беларусь» паўторыць лёс латвійскага аддзялення агенцтва, якое зачынілі. Маўляў, пасля расійскага ўварвання ва Украіну і ў Беларусі збіралі подпісы за абмежаванне паказу навінаў расійскіх каналаў, што насаджаюць ідэалогію г.зв. рускага свету.

«Дай бог здароўя рускаму свету, дзякуй богу, што мы жывем у ім, — сказаў у адказ Кісялёў, — Ён аказвае «облагоражіваюшчее воздействіе» на цывілізацыю, што відаць у Сірыі і іншых месцах. А ў Латвіі закрылі «Спутнік», бо баяцца свабоды слова». 

Адказваючы на наступнае пытанне радыё «Свабода», Кісялёў абрынуўся на «Свабоду» з крытыкай. Сказаў, што «Свабода» займаецца бруднай журналістыкай, супраць якой выступае «Россія сегодня». А ўся рэч у тым, што «Свабода» спытала пра афшоры Пуціна. Па сутнасці ж Кісялёў сказаў, што «давярае прэзідэнту».

У сваю чаргу, міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч зазначыла, што галоўнае, каб журналістыка заставалася чэснай і неперадузятай, бо ў час інтэрнэту праўда абавязкова вылезе. Не напіша адзін, дык напіша другі, сказала яна.

Фота Ірыны Арахоўскай.

«На Захадзе вобраз Беларусі складаецца са штампаў, гэта прымітыўны вобраз», — перакананы Кісялёў. А «Спутнік» будзе прасоўваць яе пазітыўны вобраз, запэўніў ён.

Таксама ў расійскага прапагандыста запыталіся, якую пазіцыю зойме «Спутнік», калі паміж Беларуссю і Расіяй адбудзецца інфармацыйная вайна кшталту тых, што ўжо бывалі.

Кісялёў у адказ сказаў, што не займаецца інфармацыйнымі войнамі. Цягам канферэнцыі ён увогуле вельмі часта называў сябе «журналістам» і ўсяляк імкнуўся гэта падкрэсліць.

«Інфармацыйнымі войнамі займаюцца ЗША, а не мы», — сказаў Кісялёў.

У сваю чаргу Ананіч запэўніла, што, як міністр, будзе рабіць усё, «каб не дапусціць інфармацыйнай вайны паміж Беларуссю і Расіяй». 

Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. Фота Ірыны Арахоўскай.

Каментары85

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мельнікава крала грамадскія грошы па $2500, пераводзячы на ўласны рахунак21

Мельнікава крала грамадскія грошы па $2500, пераводзячы на ўласны рахунак

Усе навіны →
Усе навіны

У Сібіры загарэлася і абрынулася буравая вышка «Беларуснафты»4

Зборная Беларусі па пляжным футболе заваявала срэбра на чэмпіянаце свету3

У Бярозе адкрылі мемарыяльную дошку прэзідэнту Акадэміі навук Беларусі, расстралянаму за тэрарызм2

Айцішніца прыехала з Польшчы ў Беларусь і жахнулася цэнам у «Міле»26

У Гомелі школьнікаў трымалі 1,5 гадзіны на вуліцы, каб яны паглядзелі савецкі ваенны фільм. Тэмпература — 7 градусаў8

Ад кляшчоў абароніць гэты аптэчны сродак6

Французскі Le Monde: Дэфіцыт бульбы выклікае незадаволенасць у Беларусі8

«Карацей, псеўдаветэраны». «Войска НКВД». Тыкток паставіў дыягназ парадам35

У Касцюшкаве знікла шыльда ў памяць пра Тадэвуша Касцюшку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мельнікава крала грамадскія грошы па $2500, пераводзячы на ўласны рахунак21

Мельнікава крала грамадскія грошы па $2500, пераводзячы на ўласны рахунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць