У чацвер ва ўкраінскім пасольстве ў Мінску прайшла прэс-канферэнцыя з кіраўніцтвам украінскіх санаторыяў у Моршыне і Трускаўцы.

Часовы павераны Валерый Джыгун адзначыў, што 7 красавіка — сусветны дзень здароўя, а турызм — гэта і магчымасць аздаравіцца.

«Турызм — гэта тая галіна, якая аб'ядноўвае нашыя народы. Паміж Беларуссю і Украінай няма ніякіх праблем, у нас падобны менталітэт і каштоўнасці. Гэта ўсё будуе сяброўскія адносіны паміж нашымі краінамі».

Удзельнікамі канферэнцыі былі прадстаўнікі санаторна-курортнага комплексу «Моршынкурорт», «Агенцтва развіцця курорта Трускавец», гатэльна-курортнага комплексу «Карпаты», гатэля прэміум-класа «Mirotel Resort & Spa», курортнага гатэля «Лісова пісня».

На прэс-канферэнцыі былі прадстаўленыя санаторыі і гатэлі абсалютна розных катэгорый і класаў. Паспрабуем параўнаць іх паміж сабой.

Санаторна-курортны комплекс «Моршынкурорт»

У СКК уваходзіць 5 санаторыяў:

«Лаванда»

«Лаванда»

«Чарамош»

«Чарамош»

«Днестр» 

«Днестр» 

«Світанак»

«Світанак»

«Перліна Прыкарпацця»

«Перліна Прыкарпацця»

Дадаткова на тэрыторыі СКК знаходзяцца Бальнеалагічная лякарня, Лячэбна-дыягнастычны цэнтр. 

Колькі каштуе: 

Санаторыі Катэгорыя нумара Харчаванне

Цана з 01.03.16 

па 31.06.16*

«Чарамош» Тры пакоі, двухмясцовы нумар, катэгорыя «Стандарт» Дыетычны шведскі стол  307 310 б.р.
«Днестр», «Лаванда», «Перліна Прыкарпацця»  Два пакоі, двухмясцовы нумар, катэгорыя «Палепшаны» Дыетычны шведскі стол 350 100 б.р.
«Світанак», «Чарамош»  Два пакоі, двухмясцовы нумар, катэгорыя «Стандарт+» Дыетычны шведскі стол 299 530 б.р.
«Лаванда»  Два пакоі, двухмясцовы нумар, катэгорыя «Стандарт+» Дыетычны шведскі стол 322 870 б.р.
«Чарамош» Два пакоі, двухмясцовы нумар, катэгорыя «Эканом» Дыетычны шведскі стол 280 080 б.р.

*Кошт у суткі з аднаго чалавека, па курсе Нац банка на 08.04.16

Паслугі: Водалячэбніца, лячэбна-дыягнастычны цэнтр, медыцынская кансультацыя, лячэнне мінеральнымі водамі, клімататэрапія, азакерыталячэнне і гразелячэнне, дыетатэрапія, фізіятэрапія, лячэбная фізкультура і фітатэрапія.

Афіцыйны сайт: http://www.morshynkurort.net

Санаторна-курортны комплекс «Трускавецкурорт»

Былі прадстаўленыя гатэлі і гатэльна-курортныя комплексы:

Гатэльна-курортны комплекс «Карпаты».

Гатэльна-курортны комплекс «Карпаты».

Гатэль прэміўм-класа «Mirotel Resort & Spa»

Гатэль прэміўм-класа «Mirotel Resort & Spa»

Курортны гатэль «Лісова пісня»

Курортны гатэль «Лісова пісня»

Колькі каштуе: 

Гатэль  Катэгорыя нумару  Што ўваходзіць Цана (у беларускіх рублях)
ГКК «Карпаты» *

Аднамясцовы (1 чалавек)

трохразовае харчаванне («шведскі стол»), пражыванне, базавыя лячэбна-дыягнастычныя працэдуры і кансультацыі лекараў, дзіцячы пакой, Wi-Fi інтэрнэт у лобі гасцінічна-курортнага комплексу. 681 528
Двухмясцовы (2 чалавекі) трохразовае харчаванне («шведскі стол»), пражыванне, базавыя лячэбна-дыягнастычныя працэдуры і кансультацыі лекараў, дзіцячы пакой, Wi-Fi інтэрнэт у лобі гасцінічна-курортнага комплексу. 1 279 032
Паўлюкс (2 чалавекі) трохразовае харчаванне («шведскі стол»), пражыванне, базавыя лячэбна-дыягнастычныя працэдуры і кансультацыі лекараў, дзіцячы пакой, Wi-Fi інтэрнэт у лобі гасцінічна-курортнага комплексу. 1 717 824
Люкс (2 чалавекі) трохразовае харчаванне («шведскі стол»), пражыванне, базавыя лячэбна-дыягнастычныя працэдуры і кансультацыі лекараў, дзіцячы пакой, Wi-Fi інтэрнэт у лобі гасцінічна-курортнага комплексу. 1 979 232
Апартаменты (1 чалавек) трохразовае харчаванне («шведскі стол»), пражыванне, базавыя лячэбна-дыягнастычныя працэдуры і кансультацыі лекараў, дзіцячы пакой, Wi-Fi інтэрнэт у лобі гасцінічна-курортнага комплексу. 3 183 576
Гатэль «Mirotel Resort & Spa» ** Стандарт (2 чалавекі) Вялікі балкон ці лоджыя 1 991 680
Люкс (2 чалавекі) Падрыхтоўка нумара да начнога адпачынку, чыстка абутку, эксклюзіўная касметыка. 3 890 000
Люкс Прэм'ер (2 чалавекі) Падрыхтоўка нумара да начнога адпачынку, чыстка абутку, эксклюзіўная касметыка. 4 675 780
Miracle Suite (2 чалавекі) Падрыхтоўка нумара да начнога адпачынку, чыстка абутку, эксклюзіўная касметыка ад Keiji, бясплатны трансфер. 8 200 120
Прэзідэнцкі люкс (2 чалавекі) Падрыхтоўка нумара да начнога адпачынку, чыстка абутку, эксклюзіўная касметыка ад Keiji, прасторная гардэробная, джакузі, гасцёўня, ванны пакой. 12 852 560

Гатэль «Лісова пісня» ***

«Пражыванне і сняданак»

(2 чалавекі)

Сняданак, першасная кансультацыя доктара-тэрапеўта, бювет мінеральных вод, аўтастаянка, трэнажорная зала, дзіцячы пакой, Wi-Fi.

696 310

«Усё ўключана - Курортны»

(2 чалавекі)

Трохразовае харчаванне ў рэстаране («шведскі стол»), першасная кансультацыя лекара - тэрапеўта, кансультацыі профільных медыцынскіх спецыялістаў, комплекснае абследаванне арганізма, лабараторныя аналізы, неабмежаваная колькасць медыцынскіх і СПА працэдур (бальнеалагічных і фізіятэрапеўтычных), бювет мінеральных вод, аўтастаянка, трэнажорная зала, дзіцячы пакой, Wi-Fi 932 822

* Без уліку харчавання. Цэны з 25.04.16 по 31.10.16 

** Без уліку харчавання. Цэны з 11.05.16 па 30.06.16 

*** Цэны з 16.06.16 па 15.10.16. 

Паслугі:

ГКК «Карпаты» (уключана ў пуцёўку):

  • дыягностыка (клінічныя і біяхімічныя даследаванні, дуадэнальнае зандаванне, pH-метрыя, камп'ютарная электракардыяграфія, рэктараманаскапія)
  • лячэбныя працэдуры (мінеральныя ванны, кішачныя арашэння, інгаляторый, мікраклізмы, энтэральная аксігенатэрапія, прыём мінеральных вод, фітатэрапія, стаматалогія, гінекалагічныя працэдуры, заняткі ў зале лячэбнай фізкультуры, фізіятэрапія)
  • кансультацыі (уролага, тэрапеўта, гінеколага, стаматолага, дэрматолага, кардыёлага, неўрапатолага, практолага, эндакрынолага.)

Гатэль «Mirotel Resort & Spa» (аплочваецца асобна, ці пры ўмове набыццця катэгорыі нумара «Усё ўключана»):

  • SPA (плазмаліфтынг, азонатэрапія, мезатэрапія, біярэвіталізацыя, контурная пластыка, карбаксітэрапія, аквазона, фітнэс-трэніроўкі, касметалогія твару і цела)
  • медыцынскія паслугі (водалячэбніца, бальнэатэрапія, дыягностыка, лабараторыя, радонавыя ванны, рэфлексатэрапія, кембрыджская дыягностыка, літатрыпсія, рэабілітацыя, школа для цяжарных, лячэнне язвавай хваробы і інш.)

Гатэль «Лісова пісня» (пры набыцці пакета «Усё ўключана — курортны»):

  • Дыягностыка і абследаванне
  • Бальнэатэрапія (мінеральныя ванны, гідраазонавыя ванны, жамчужныя ванны, араматычныя ванны, душ Шарко)
  • Фізіятэрапія (магнітатэрапія, лазерная тэрапія, электратэрапія, аплікацыі азакерыту, ультрагукавая тэрапія, Дарсанваль-тэрапія, гідралазерныя арашэнні дзяснаў, кіслародныя працэдуры, інгаляцыі)
  • Спелеа-рэлаксатэрапія (чыстка органаў дыхання, прафілактыка алергічных захворванняў)
  • Бювет мінеральных вод і інш.

Афіцыйныя сайты:

ГКК «Карпаты» — http://san-karpaty.com

Гатэль «Mirotel Resort & Spa» — http://mirotel.ua

Гатэль «Лісова пісня» — http://lisova-pisnia.ua

Ці танней за беларускія?

Для параўнання мы ўзялі 6 беларускіх санаторыяў са стандартнымі нумарамі, якія знаходзяцца ў розных абласцях.

Даты заездаў браліся аналагічныя ўкраінскім санаторыям — вясна-пачатак лета.

Санаторый Катэгорыя нумара Што ўваходзіць Цана (у беларускіх рублях)

Санаторый «Алеся» (Брэстская вобласць)

двухмясцовы аднапакаёвы Бальнэацеплалячэнне, дыягнастычныя даследаванні (да 3 відаў), Дыетатэрапія, клімататэрапія, кансультацыі профільных спецыялістаў, лячэбная фізкультура (1 від да 7 працэдур), масаж (1 від, 7 працэдур), медыкаментозная тэрапія (пры неадкладных станах), нетрадыцыйныя метады лячэння (да 6—8 працэдур), пітное лячэнне мінеральнай вадой (па паказаннях), наведвання лекара на працягу курсу лячэння (да 4 раз), стаматалогія тэрапеўтычная (пры неадкладных станах), фізіятэрапеўтычныя працэдуры (2 віда да 7 працэдур), фітатэрапія. 351 000

Санаторый «Лепельскі вайсковы» (Віцебская вобласць)

двухмясцовы аднапакаёвы УГД, бальнеагразелячэнне (па адным з відаў, да 8 працэдур), газацыя канечнасцяў у пластыкавым мяшку, дыягнастычныя даследаванні (з улікам наяўнасці дыягнастычнага абсталявання), Дыетатэрапія, інгаляцыі (адзін з відаў, да 8 працэдур), кансультацыі профільных спецыялістаў, лабараторная дыягностыка (з улікам наяўнасці дыягнастычнага абсталявання), ЛФК (1-3 тыпы, 12 працэдур), масаж (адзін з відаў да 8 працэдур), медыкаментозная тэрапія (па паказаннях), пітное лячэнне мінеральнай вадой (24—33 прыёмы), наведванні лекара на працягу курсу лячэння (2-3 наведвання), псіхатэрапія (адзін з відаў, да 8 наведванняў), рэнтгенаграфія (з улікам наяўнасці дыягнастычнага абсталявання), стаматалогія тэрапеўтычная (лячэнне вострага зубнога болю), электрасвятлолячэнне (адзін-два віды, да 8 працэдур)

460 000

(з 01. 06 па 31.08)

Санаторый «Сосны» (Гомельская вобласць)

двухмясцовы аднапакаёвы бальнэагразелячэнне (не больш за 2 відаў), вітамінатэрапія (1 від), галатэрапіяй (10-15 працэдур), Дыетатэрапія (1 від), інгаляцыі (не больш за 1 від), кансультацыя доктара-стаматолага (у 1-ы дзень заезду, лячэнне па прызначэнні лекара (платна)), лячэбная фізкультура (1—3 тыпы), масаж (1 від, 8-10 працэдур), медыкаментозная тэрапія, агляд лекара (4-5 наведванняў), пітное лячэнне мінеральнай вадой (на працягу заезду), наведванне басейна (штодня, 1 сеанс), саўна (4—6 наведванняў), фітатэрапія (не больш за 1 від збораў), функцыянальная дыягностыка (па паказаннях), электрасвятлолячэнне (па паказаннях, не больш за 2 віды) 470 000

Санаторый «Радон» (Гродненская вобласць)

двухмясцовы аднапакаёвы аэратэрапія (12 працэдур), водалячэнне (5 працэдур), гразелячэнне (5 працэдур па паказаннях), дыягнастычныя даследаванні (пры абвастрэнні асноўнага захворвання), Дыетатэрапія (па паказаннях), інгаляцыі (5 працэдур, 1 від), ЛФК (6 наведванняў), масаж (5 працэдур, 1 від), пітное лячэнне мінеральнай вадой (штодня (па паказаннях)), наведванне басейна (5 наведванняў), наведвання лекара на працягу курсу лячэння (3 наведванняў), тэрэнкуры (10 працэдур), фізіятэрапеўтычныя працэдуры 470 000 - 555 000 (у залежнасці ад класу)

Санаторый «Нарач» (Мінская вобласць)

двухмясцовы аднапакаёвы ЭКГ-дыягностыка (па паказаннях), аналіз крыві агульны (па паказаннях), аналіз мачы агульны (па паказаннях), ароматэрапія (6 працэдур), бальнеалячэнне (не больш за 1 від, 6 працэдур), дыягнастычныя даследаванні (па паказаннях), Дыетатэрапія (штодня), інгаляцыі (па паказаннях), кішачныя прамыванні (па паказаннях), кансультацыя доктара-стаматолага (першасны прыём і лячэнне вострага зубнога болю), ЛФК (штодня, акрамя нядзелі), масаж (ручны, 1 від на адну зону, 5 працэдур), медыкаментозная тэрапія, мікраклізмы (па паказаннях), пітное лячэнне мінеральнай вадой (штодня), наведвання лекара на працягу курсу лячэння (3 наведвання), цеплалячэнне (не больш за 1 від, 6 працэдур), фітатэрапія (штодня, акрамя суботы і нядзелі), электрасвятлолячэнне (2 віды праз дзень) 400 000

Санаторый «Сосны» (Магілёўская вобласць)

двухмясцовы двухпакаёвы (аднапакаёвы нумар адсутнічае) водалячэнне (1 від ваннаў, 8-10 працэдур), галаінгаляцыя (па паказаннях, 10 працэдур), дыягнастычныя даследаванні, душы лячэбныя (1 від, 8—10 працэдур), інгаляцыі (1 від, 8—10 працэдур), лазератэрапія (10 працэдур)

ЛФК (12 працэдур), масаж (1 від, 8—10 працэдур), медыкаментозная тэрапія (па паказаннях), агляд лекара (неўролага, гінеколага), пітное лячэнне мінеральнай вадой (20 дзён), наведванне басейна (6 наведванняў), наведвання лекара на працягу курсу лячэння (5 наведванняў), стаматалогія тэрапеўтычная (агляд, лячэнне вострага зубнога болю), цеплалячэнне (10 працэдур), тэрэнкуры (штодня), тракцыённая тэрапія (8 працэдур), фітатэрапія (1 від збораў, 10 працэдур), электрагразелячэнне (8 працэдур), электрасвятлолячэнне (1-2 віды, 8-10 працэдур)

410 000

Украінскія санаторыі, з тых, што былі прадстаўленыя, выглядаюць вельмі дорага і прывабна. Там ёсць вялікі спіс паслуг — але большасць з іх аплочваецца асобна і не ўваходзіць у кошт пуцёўкі. Іншая справа з беларускімі санаторыямі — тут шмат паслуг, але ўсё залежыць ад паказанняў доктара і наяўнасці патрэбнай апаратуры. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?