Facebook запускае для ўсіх карыстальнікаў сацыяльнай сеткі відэасэрвіс Facebook Live, які дазваляе весці жывыя відэатрансляцыі.

Пра гэта на сваёй старонцы напісаў заснавальнік сацыяльнай сеткі Марк Цукерберг.

«»Facebook Live» дазваляе лёгка ствараць відэаролікі, абменьвацца імі і глядзець у рэальным часе. Гэта як быццам у вас у кішэні заўсёды тэлевізійная камера. Любы чалавек, у якога ёсць тэлефон, можа з гэтага часу выходзіць на відэасувязь з кім заўгодна па ўсім свеце», — гаворыцца ў паведамленні.

Раней ажыццяўляць трансляцыю відэа ў жывым эфіры маглі толькі афіцыйныя старонкі і карыстальнікі з афіцыйнай верыфікацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?