За студзень—сакавік насельніцтва Беларусі купіла ў банках наяўнай і безнаяўнай валюты на 1 млрд. 501,05 млн. долараў ЗША. Пры гэтым продаж валюты банкам за гэты перыяд склаў 1 млрд. 649,27 млн. долараў.

Такім чынам, у гандлі валютнай з насельніцтвам сальда для банкаў за тры месяцы склалася станоўчае ў аб'ёме 148,22 млн. долараў. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага банка.

Пры гэтым у сакавіку фізічныя асобы прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на 641,19 млн. долараў, а купілі 450,17 млн. долараў. Такім чынам, чысты продаж валюты насельніцтвам у мінулым месяцы склаў 191,02 млн. долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?