На таргах на БВФБ у Мінску 8 красавіка курс даляра знізіўся на 63 рублі да 20 029 беларускіх.

Нагадаем, у мінулую пятніцу, даляр апускаўся да 19 996 беларускіх рублёў.

Курс еўра сёння знізіўся на 141 рубель да 22 742 беларускіх.

Расійскі рубель вырас на 0,38 да 296,76 беларускага.

Абменнікі зноў купляюць даляры ў насельніцтва менш чым па 20 000 рублёў, ад 19 750 — да 19 950.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0