У трымальнікаў пластыкавых карт некаторых банкаў у ноч з 8 на 9 красавіка могуць узнікнуць складанасці пры разліку за пакупкі ці пры зняцці наяўных грошай. Прычына магчымых збояў — тэхнічныя працы, якія праводзіць працэсінгавы цэнтр.
«ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» 9 красавіка 2016 года ў перыяд з 00:00 да 07:00 будзе праводзіць тэхналагічныя работы на сеткавым абсталяванні прадпрыемства», — паведамляецца на сайце Парытэтбанка. Аб магчымых праблемах пры разліку за пакупкі ці пры зняцці наяўных грошай паведамілі і іншыя банкі, у тым ліку Парытэтбанк, БПС-Сбербанк, Трастбанк, Беларускі народны банк, Цэптэр Банк.
У гэты прамежак часу магчымы перапынкі ў абслугоўванні картак у сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, банкаматаў, інфакіёскаў.
Перабоі не закрануць трымальнікаў карт тых банкаў, якія займелі ўласнымі працэсінгавы цэнтр або карыстаюцца мацярынскімі працэсінгавымі цэнтрамі.