Пытанне аб размяшчэнні на тэрыторыі Беларусі расійскай вайсковай авіябазы пакуль не стаіць, заявіў у пятніцу кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Калі паўстане неабходнасць, у любым выпадку можна вярнуцца да гэтага пытання, але на гэтым этапе, нам здаецца, што няма сэнсу гаварыць па пытанні размяшчэння расійскай вайсковай базы на тэрыторыі Беларусі. Пакуль пытанне на дадзеным этапе закрыта. Але гэта не азначае, што да яго нельга будзе вярнуцца ў выпадку, калі адпаведныя акалічнасці зменяцца, і мы вымушаны будзем прымаць нейкія адэкватныя меры рэагавання», — сказаў Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0