Прадстаўнікі кампаніі «Гавары праўду» 8 красавіка правялі каля будынка Палаты прадстаўнікоў у Мінску флэшмоб з мэтай прыцягнуць увагу дэпутатаў да актуальных сацыяльна-эканамічных праблем.
Звонам будзільнікаў удзельнікі акцыі паспрабавалі «абудзіць» дэпутатаў, каб тыя прынялі неабходныя краіне для выхаду з крызісу законы. Прапановы па законах, якія неабходна прыняць у тэрміновым парадку, у Палату прадстаўнікоў перадалі кіраўнікі кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў і Таццяна Караткевіч.
БелаПАН