Каля Адміністрацыі прэзідэнта Украіны ў Кіеве каля 50 актывістаў праводзяць акцыю пратэсту з патрабаваннем звальнення карупцыянераў і сепаратыстаў з кіруючых пасад у праваахоўных органах у абласцях.

Адным з арганізатараў мітынгу на вуліцы Банкавая з'яўляецца Аўтамайдан.

Па словах актывістаў, яны прыйшлі да АП, каб асабіста сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і перадаць яму зварот з патрабаваннем звальнення кіраўніка Антытэрарыстычнага цэнтра СБУ Віталя Малікава, кіраўнікоў Нацыянальнай паліцыі ў Чарнаўцах і Вінніцы, прадстаўнікоў «старой сістэмы» з органаў пракуратуры ў Адэсе, Харкаве, Жытоміры, Хмяльніцкім, Мікалаеве і Запарожжы.

Актывісты сцвярджаюць, што рэформы ва Украіне не праводзяцца, таму што карупцыянеры зноў займаюць кіруючыя пасады.

Удзельнікі акцыі заяўляюць, што, у прыватнасці, кіраўнік Нацпаліцыі ў Вінніцы працаваў у акупаваным Крыме і хадзіў на ваенныя парады акупантаў. Таксама, па іх словах, кіраўнік Нацпаліцыі ў Чарнаўцах супрацоўнічаў з тэрарыстамі і ўдзельнічаў у сепаратысцкіх рэферэндумах.

На вуліцы Банкавая дагэтуль адчуваецца пах гарэлых шын.

Як сказаў журналістам адзін з лідараў Аўтамайдана Аляксей Грыцэнка, «людзі хацелі сустрэчы з прэзідэнтам, перадаць факты, і каб ён умяшаўся ў гэтую сітуацыю, але гэтага не адбылося, таму людзі пачалі паліць шыны».

Каля Адміністрацыі прэзідэнта супрацоўнікі дзяржаўнай службы аховы МУС і Нацыянальнай гвардыі сталі ў два кардоны абароны. У першым шэрагу праваахоўнікі стаяць у шлемах. Паміж імі і пратэстоўцамі перыядычна ўспыхваюць сутычкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?