У Бельгіі затрыманы меркаваны саўдзельнік арганізатараў тэрактаў у Парыжы і Бруселі Мухамед Абрыні.

Бельгійская пракуратура пацвердзіла, што затрымала адразу некалькіх падазраваных у датычнасці да тэрактаў, сярод якіх ёсць і Абрыні. Ведамства не прывяло ніякіх дадатковых падрабязнасцяў пра затрыманні, не ўдакладніўшы таксама, колькі менавіта чалавек затрымана.

Раней мясцовыя СМІ паведамлялі, што гаворка ідзе пра Абрыні і яшчэ аднаго чалавека. Паводле дадзеных журналістаў, затрыманне адбылося ў раёне Андэрлехт, у якім жылі яшчэ некалькі падазраваных у датычнасці да тэрактаў.

Па версіі СМІ, менавіта Абрыні быў трэцім чалавекам, які патрапіў разам з двума смяротнікамі на камеры відэаназірання ў брусельскім аэрапорце незадоўга да выбухаў. Таксама ён трапіў на камеры назірання пад Парыжам незадоўга да лістападаўскіх тэрактаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?