Сацыяльная сетка «УКантакце» падпісала з гуказапісвальнай кампаніяй Warner Music пагадненне аб адмове ад юрыдычных прэтэнзій і пачатку супрацоўніцтва, гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце расійскага падраздзялення Warner.

У паведамленні адзначаецца, што пагадненне канфідэнцыйнае, у сувязі з чым большасць яго ўмоў не можа раскрывацца. Аднак кампанія ўсё ж змагла ўдакладніць, што прадаставіць расійскім карыстальнікам «УКантакце» ліцэнзаваны кантэнт.

Пасярэднікам у перадачы кантэнту стане Аб'яднанае Медыя Агенцтва. Warner будзе прадастаўляць яму свой кантэнт, а агенцтва будзе прадастаўляць яго карыстальнікам сацыяльнай сеткі.

Крыніцы газеты «Ведамасці» сцвярджаюць, што падпісаны дакумент закранае не толькі «УКантакце», але і іншыя сэрвісы Mail.Ru, у тым ліку «Аднакласнікі». Мінімальную суму ўгоды выданне ацэньвае ў два з паловай — тры мільёны даляраў у год.

Раней Warner спрабавала спагнаць з «УКантакце» кампенсацыю за выкарыстанне яе кантэнту праз суд, але пацярпела паразу. Суд адхіліў і аналагічны пазоў, пададзены да сацыяльнай сеткі іншым буйным лэйблам — Universal Music.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?