У Зэльвенскім раёне мужчына падчас сваркі пабіў качаргой пасынка, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.
«Айчым 1958 года нараджэння не ўтрымаўся і ўдарыў пасынка качаргой па галаве. Малады чалавек звярнуўся ў бальніцу, пры гэтым сказаўшы дактарам, што стукнуўся галавой у хляве», — распавялі ва УУС.
Аднак відавочцы паведамілі, што напярэдадні паміж сваякамі здарылася сварка, крыкі былі чуваць па ўсёй вёсцы. Неўзабаве пацярпелы прызнаўся, што стала прычынай траўмы.