Вядучыя расійскага «Аўтарадыё» ў эфіры праграмы «Мурзілкі Live» прысвяцілі песню гісторыі кахання Уле-Эйнара Б'ерндалена і Дар'і Домрачавай.

Шоумены пераспявалі вядомую кампазіцыю Алега Газманава «Свежы вецер», у інтэрпрэтацыі «Мурзілак» трэк атрымаў назву «Уле едет к Даше, он давно ее хотел».

Мурзілкі International — група радыёвядучых расійскай радыёстанцыі «Аўтарадыё»: Брагін (Міхаіл Юр'евіч Генг, акцёр), Таццяна Гардзеева (Алена Аляксандраўна Логінава, журналіст) і Захар (Міхаіл Львовіч Захараў, эканаміст). У якасці музычнай групы сталі вядомыя за свае песні-пародыі на песні папулярных музычных калектываў і спевакоў. У якасці асновы для пародыі часта выкарыстоўваюцца песні расійскіх поп-зорак, але ёсць і пародыі на народныя песні і на песні замежных аўтараў, усяго пародый напісана і выканана больш за 3000.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0