Егіпет і Саудаўская Аравія падпісалі пагадненне аб дэлімітацыі марской мяжы паміж дзяржавамі, у адпаведнасці з якім спрэчныя выспы Тыран і Санафір у Чырвоным моры, што знаходзіліся пад кіраваннем Каіра, адышлі Эр-Рыяду.
«Выспы афіцыйна ўключаныя ў тэрытарыяльныя воды Саудаўскай Аравіі», — гаворыцца ў апублікаванай у суботу ўвечары заяве ўрада Егіпта, паведамляе ТАСС.
Згодна з камюніке кабінета міністраў, такі крок «дазволіць абодвум бакам атрымаць выгаду з выключнай эканамічнай зоны».
Падпісаны дакумент павінен быць яшчэ ратыфікаваны парламентам.