Вядомы расійскі спявак Алег Газманаў назваў легендарную групу The Beatles калектывам, які «не ўмее граць». Так музыкант пракаментаваў заявы Юрыя Лазы пра тое, што Rolling Stones і Led Zeppelin не ўмеюць спяваць і граць.

Па словах Газманава, яго расійскі калега казаў адносна самой ігры на музычных інструментах, а не творчасці наогул.

«Справа не ў тым, наколькі яны чыста ноту возьмуць ці як яны добра ці дрэнна сыгралі. Наогул, Рынга Стар не вельмі добры барабаншчык. Больш за тое, Пол Макартні за ім сякія-такія партыі на студыі перайграваў, гэта агульнавядомы факт. Многія групы у той час гралі і спявалі лепш», — прыводзіць РСН словы Газманава.

Музыкант заявіў, што The Beatles зрабілі рэвалюцыю ў музыцы, прыдумаўшы тое, чаго да іх не было, але «гралі яны слаба», заключыў Газманаў.

Нагадаем, раней Юрый Лаза аказаўся ў цэнтры скандалу з-за таго, што крытыкаваў музыкаў легендарных заходніх гуртоў за «няўменне спяваць і граць». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0