Конкурс фотаздымкаў на экалагічную тэматыку «Зялёны Мінск» аб'яўлены ў сталіцы, паведамілі ў Мінскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Удзельнічаць у спаборніцтве могуць як прафесійныя фатографы, дызайнеры, так і аматары, якія прайшлі папярэдні адбор. Журы будзе ацэньваць завершаныя арыгінальныя фатаграфіі наступнай тэматыкі: «Мінск без адходаў», «Мой зялёны горад», «Мінск і мы», «Зберажом Мінск разам», «Экалогія Мінска вачыма жыхароў», «Экапрыколы», «Экалогія горада і царква» і інш.

Прыём прэв'ю фатаграфій для адбору да ўдзелу ў конкурсе будзе арганізаваны да 24-й гадзіны 18 верасня на электронны адрас: [email protected], прыём адабраных фатаграфій у высокім разрозненні (5315 на 3543 пікселяў) для ўдзелу ў галасаванні — з 26 верасня па 16 кастрычніка на электронны адрас: [email protected] або па адрасе: г.Мінск, вул.Пляханава, 18а.

Журы ацэніць у працах адпаведнасць тэматыцы, арыгінальнасць і навізну, цэласнасць кампазіцыі, якасць тэхнічнага выканання. Аргкамітэт падвядзе вынікі і па выніках конкурсу вызначыць 24 кастрычніка пераможцаў, якія будуць узнагароджаныя дыпломамі Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Найлепшыя працы размесцяць у эколага-інфармацыйным календары камітэта на 2017 год.

Непасрэдную працу па падрыхтоўцы і правядзенні конкурсу ажыццяўляе Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?