Віцебскі гарадскі савет дэпутатаў прыняў рашэнне прысвоіць аднаму з элементаў вулічна-дарожнай сеткі абласнога цэнтра імя Марка Шагала.

Рашэнне аб тым, што ўчастак вуліцы Праўды паміж вуліцамі Калініна і Леніна ў гонар беларускага і французскага мастака, ураджэнца горада Віцебска будзе называцца вуліцай Марка Шагала, было прынята віцебскімі дэпутатамі 28 сакавіка. Такое перайменаванне звязана з тым, што ў гэтым месцы знаходзіцца будынак народнага мастацкага вучылішча, якім кіраваў Марк Шагал, яго рэканструкцыя павінна завяршыцца да пачатку «Славянскага базару-2016».

У горадзе таксама ёсць праезд Марка Шагала, ён знаходзіцца ў прыватным сектары мікрараёна Білева. Вуліцы, якія носяць імя Шагала, ёсць у шэрагу гарадоў Ізраіля (напрыклад, Тэль-Авіве), Францыі, Канады, Германіі і іншых краін. А ў Парамарыба — сталіцы Сурынама — вуліца Марка Шагала перасякаецца з вуліцай Вінсэнта Ван Гога, побач жа знаходзяцца вуліцы Поля Гагена і Рэмбранта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?