Тыдзень таму стала вядома, што ў Мінск пасля двухгадовага перапынку з вялікім канцэртам зноў едзе ўкраінскі гурт «Океан Ельзи». 10 снежня «Мінск-Арэна» стане адной з кропак на карце сусветнага туру гурту, які расцягнецца амаль на два гады.

«Сусветны тур ОЕ. 2016-2017» пачнецца гэтай вясной на радзіме калектыву і пройдзе па краінах Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Блізкага Усходу. У Беларусі канцэрты ОЕ нязменна збіраюць супер-аншлагі.

Музыкі пакуль не агучваюць падрабязнасці падрыхтоўкі да туру, але па словах лідара калектыву Святаслава Вакарчука, гледачы змогуць пачуць як найлепшыя хіты ОЕ, так і песні з новага альбома, які вось-вось ўбачыць свет.

Цана квіткоў — ад 580 тыс. да 1 млн 470 тыс. рублёў. Танцпол — 790 тыс. фан-зона — 990 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?