У матчы чэмпіянату Саудаўскай Аравіі па футболе паміж клубамі «Аль-Шабаб» і «Аль-Кадыс» галкіпера гаспадароў Валіда Абдулу падстрыглі проста на полі. Пра гэта ў нядзелю, 10 красавіка, паведаміў O Globo.

Гэта адбылося па просьбе арбітра сустрэчы. Прычоска брамніка была занадта эксцэнтрычнай і лічылася абразлівай для ісламскай рэлігіі. Прадстаўнікі клуба «Аль-Шабаб» нажніцамі выправілі прычоску брамніка і ён змог выйсці на поле.

Яго клуб пацярпеў паразу лікам 0:2. Гульня адбылася 8 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?